ВОБРАЗЫ З ДЗЯЦIНСТВА

Дуб раскiдзiсты, трухлявы
Быццам нечысць рвецца ўверх.
Брудны, хворы ды каравы
Выклiкае жах i смех.
 
Ён паўстаў на раздарожжы
Памiж цемрай i святлом.
Дуб замшэлы i нягожы –
Памiж сцюжай i цяплом.
 
У вярху раскiнуў лапы,
Засланiў бярозкам свет,
Адбiрае ў iх нахрапам
Маладосцi зыркi цвет…
 
Каранi п`юць сок зямелькi,
Смокчуць хцiва, бы чарвяк,
У альянсе злой сямейкi
Iз паганак i казяўк.
 
Наляцела злая бура,
Захрусцеў трухлявы дуб.
Сонца ветлiва – не хмура,
Прамянi сабрала ў пук.
 
Ды цалуе кроны дрэўцам,
Мякка песцiцца з лiсцём…
Птушак спеў палонiць сэрцы,
Край напоўнiўся святлом…