ДАРОГУ МАЛАДЫМ
Iмклiва жыццё, бы маленькi ручай,
З бацькоўскай пашаны бярэ свой пачатак
Ды шырыцца з цягам, бурлiцца праз край
Ад новых iдэй, перамог ды ад схватак.
Збiраем навукi нектар, быццам губка,
Пражэкты мяняем адзiн за другiм,
Iмкнёмся наперад, уверх па прыступках…
Дарунак дзiвосны – быць маладым…
Без страху мяняем i правiм памылкi,
Па шляху прагрэсу iдзём след у след…
Без вопыту, з верай, сяброўскай падтрымкай
Iмкнёмся ў прасторы знайсцi амулет.
За намi судачаць: спяшаем куды мы?
Шукаем чаго? Вы не бачылi бед?!
Ухмылка на твары – мажлiва такiмi
Таксама вачымы
ў свае 60 мы пабачым на свет…
Пастаўлена тоўстая кропка на зменах,
Бо ты дасягнуў перамог у жыццi.
Iнэртнасць i пафас у думках, развагах:
Што можна яшчэ адшукаць? Што знайсцi?
Прашу вельмi Бога паслаць дапамогу…
Каб кропка мая не мяшала другiм…
Бясконцась жыцця адкрывае дарогу
Цiкаўным, дапытлiвым i маладым…
Мяняецца свет, меркаваннi, прырода…
Не варта пытацца прыладзiць свой час,
Калi наступiла такая нягоды…
Жыцця аксiёма, не байкi, не фарс…
Заўжды нашы дзецi наперадзе нас!