БОЖА, ДАЙ ЦЯПЛА РАДЗіМЕ...

БОЖА,  ДАЙ  ЦЯПЛА  РАДЗіМЕ...
Няма ў краіне гэтай - цеплаты.
Каторы год – туманы, й хмары...
Ну, як сярод прамозглай цемнаты
збывацца могуць нашы мары?
Калі мы – не Народ, калі – натоўп…
Нам доўга яшчэ падаць -
у таўкатні ды склізі...
Дзе ж Чалавек –
з народу – наш !
Які – наладзіць толк.
...ад нізу і да верху,.. ад верху і да нізу...
Хажу, вяду размовы з самым розным людам.
Ды й слухаю – чаго ж народ наш хоча.
Збіраю крохі простых чалавечых мар...
І кожны ж верыць – мара яго – яўю будзе...
А шурык-пан –
над марамі прастых людзей рагоча.
* + *
(Сярод дня, 03. Лютага. 2011г.)