Да азёра белых лiлей - белорус. яз.

Да азёра белых лiлей - белорус. яз.
Паэтычны пераклад на беларускую мову верша Сяргея Ясонова
«К озёрам белых лилий»
Мая душэўная падзяка Віктару Любецкаму за дапамогу ў перакладзе!
 
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
Якуб Колас
 
Вярнуўся ў край азёр, туды,
Што цянуць нас к сабе бяз конца,
Бялеюць лілеі на сонцы
На чыстай роўнядзі вады.
 
Дзе, лепшы сябар, мы з табой
Заўсёды душу раскрываем.
Лес, пляск вады нас акружае,
Блакітнай, чыстай і жывой.
 
У дзень пануры, ў цёмны вечар
Не бачым на вадзе зялёнай
Тых лілей, пялёсткоў замкнёных .
Але чакаем зноў сустрэчы.
 
Ці то світанак зноў апеты
Надасць прыгажосць белых кветак
I пад канец лагодны лета, -
Ён сэрцам, як цяплом сагрэты. .
 
Душа, што рвецца ў добры дзень,
Жадае сонечнага свету.
Каб быць, у красе сваёй раздетай,
Дзе не спасьцiгне ў злосьці цень.
 
Калі сустрэчу я ключы,
Забруджаныя злом, хлуснёю,
Жыву з замкнёнаю душою, -
Закрытай кветачкай ў начы .
 
Вярнуся ў край азёрны зноў,
Калі ў душы жыве каханне,
Мой сябар, жду з табой спаткання,
Душэўны прагну я размоў .
 
Адкрытым не магчым разлад!
Ад слоў тваіх прыходзіць казка: :
«Заходзь, шаноўны. Калі ласка»
І я прыйду сюды назад!