Пагалоўшчына

Пазаўчора ў нашай хаце пагалоўшчына была.
Пазбягаліся суседзі, не падлезці да стала!
Сала плавяць, крышаць мяса.
Ні адзін тут не лайдак.
Круцяць смачныя каўбасы,
Але пэўна, не за "так".
Гэткай дружнай грамадою
Усе зрабілі ў мамент.
І прыбралі за сабой!
Трэба даць усім прэзэнт!
Вам, суседка, дзве каўбаскі.
Паляндвіца вам, сусед.
Бабе Ганне кілю мяска.
Табе хвост і вушы, дзед.
Цётка Таня возьме сала.
Ножкі - дзядзька Міканор.
Мне скупіцца не прыстала.
Бо такім быў угавор!
Разышліся бо сцямнела.
Падыйшла я да стала...
Паглядзела - анямела:
усе, што мела, раздала!
 
Пагалоўшчына- когда режут домашний скот(свинку)