НАРОД – ГЭТА МЫ

Нам унушалi: краiна гуманней на свеце!
Кожны сапраўдны нам «сябар», «таварыш» i «брат».
Каб не загiнулi мы ў буржуазнай атруце,
Межы замкнулi, павысiў надзор наркамат.
 
З Захаду звесткi шалёна глушылi ў эфiры -
Злыя памехi ўзаемнай партыйнай любвi.
Дбалi, каб Захадны «воўк» не прабраўся ў кумiры,
Не асвяцiла свабода - яе прамянi.
 
Партыя стала навек нам народам, Радзiмай.
Той, хто за партыю люта крычыць – той народ!
Дружна да зор камунiзма - шарэнгай адзiнай...
Вырваўся хтосьцi наперад – той вораг i зброд.
 
Сёння па вулiцах гойсае ў масцы «таварыш»,
Жудасць i лiтасць ахопiць ад «брацкiх» сустрэч.
Люд наш прачнуўся i казкамi больш не прыправiш.
Годнасць i мiр для краiны, а хабару –прэч!..