МЫ НЕ НАТОЎП
Пракацiцца громам, маланкай…
Гасподняя кара па нашай зямлi.
Ды знiшчыць да тла да свiтанку
Паганцаў, у порах сатрэ каранi.
Каб больш не ўзрасталi ў краiне
Паскудныя духам ды сэрцам, як лёд…
Ачысцiць наш край ад руцiны,
Свабода i годнасць ахопяць народ.
Дар Божы пашле праясненне,
Аблудным укажа напрамак i шлях…
А велiч жыцця i тварэнне
Дзядоў, родных продкаў заззяе ў вачах.
Арнамент на белым чырвоны…
Карэннi краiны, натхненне, палёт!..
Успомнiм традыцыi, мову…
Без iх мы нiхто, мы натоўп – не народ!