Са страхам Божым…

Мяне ахоплiвае жудасць кожны раз,
Калi я толькi бачу ў галаве калоны
Як уздымаюць горда над сабой абраз,
А побач гэты сцяг – чырвоны ды зялёны.
 
Пад гэтым сцягам вашы прадзеды, дзяды,
Што праслаўлялi камунiзм i дыктатуру,
Як варвары, знiшчалi цэрквы, абразы,
Тапталi нашу беларускую культуру.
 
Я памятаю ўражаннi свайго дзяцiнства,
Калi на бацькаўшчыне разбуралi храмы.
Пад гэтым сцягам, веры, праўды камунiзма,
Тапталi абразы… Пякуць у сэрцах шрамы...
 
Як быццам бы раз`юшана крычалi ўсiм
Пра ўседазволенасць i хамства да народа.
Глумiлiся, не паважаючы святынь,
Прайшлi гады… У душах захавалiся нягоды…
 
Ляжыць цяжарам камень у маёй душы
Пра момант страшны, жудасны, бесчалавечны.
Без пакаяння, як ты моцна не крычы,
Што з Богам! Ведай! Камень той у сэрцы вечны!..