Дзецям Беларусi-Мацi.

Дзецям Беларусi-Мацi.
Ня плачце
над Радзiмаю сваёй...
Ня згiне,
i нiкуды не падзенецца -
пакуль мы тут,
пакуль жывем на ёй,
як з мацi,
з самага маленцтва...
 
Ня плачце
над Радзiмаю сваёй...
Яна чакае
да сябе пяшчоты.
Пакуль мы побач,
i пакуль мы разам з ёй -
давайце успомнiм
пра сыноускi клопат.
 
Ня плачце
над Радзiмаю сваёй...
Ня вы ёй здзекi учынiлi.
Чужынец-Зьвер,
з сваёй хлуснёй -
i ёсць бяды прычына.
 
Ня плачце
над Радзiмаю сваёй...
Радзiма ад хваробы чахне.
Як перад мацi -
станьце на каленi перад ёй,
што дапусьцiлi
на краiне жах такi...
 
Чужынец-Зьвер -
пануе над Радзiмай !
Чужынец-Зьвер -
насiльнiчае Маць !
Ня плачце над Радзiмаю сваёй -
пара,
як воiнам,
за Мацi пауставаць !
Радзiма,
як i мацi -
у нас адзiная...
Каб жыць у шчасцi з ёй -
уладу нельга Зьверу аддаваць !
*+*
ноччу пад Яблыняй...