ШАУЛИЧСКИЕ КРЕСТЫ (Шавуліцкія крыжы)
Купальской ночью 1943 года деревня Шауличи и её 366 жителей были расстреляны и
сожжены фашистами дотла. Это одна из многих "хатыней" земли белорусской.
Шавуліцкія крыжы
Яны́ жылі́ тут па законах бо́скіх,
Вясно́й бусло́ў віта́лі ў небе сінім…
Ёсць два крыжа́ ля спа́ленае вёскі,
Ля на́шай ваўкавы́скае Хатыні.
А Бог адзін на ўсіх – для праваслаўных,
Каталіко́ў і іншых хрысціянаў,
Адна зямля на ўсіх, яна, як праўда,
Вялікая, святая, без падма́ну.
Кугі́ча ў полі над крыжамі ка́ня,
Зяме́льку нашу беражэ́ ад згу́бы…
Не будзе паміж намі развітання,
Пакуль гучаць арха́нгелавы трубы!
Яны гучаць, гучаць скрозь пакаленні
Для чалаве́цтва вечным напамінам:
Калі ў нас ёсць і розум, і сумленне,
Мы не загінем, людзі, не загінем!