Маёй роднай Беларусі
Беларусь ты мая, сінявокая!
Кружаць зноў над табой крумкачы..
З крыўдай, смехам ды падаплёкамі.
Дай нашчадкам цябе зберагчы!
Закляваць хочуць вочы блакітныя,
Каб не бачыла праўду у жыцці.
Пад прыцэлам ўжо пасівеўшыя
Скроні белай тваёй галавы.
І трасуць ланцугамі жалезнымі,
І пужаюць на шыі ярмом!
Божа мілы! Злітуйся над грэшнымі!
Да цябе мы малітву нясём!
(Скроні-виски, ланцугі-цепи, блакітныя -голубые)
Отзывы
Светослав Ярый27.09.2020
Цудоўнае!
Заўважу, што іншыя ланцугі невідзімы, але трымаюць мацней жалезных...
Бабуля мая, светлая памяць ёй, казала: "У жыцці ўнучак трымай вуха востра!"
З ДабрОм!
Капелька27.09.2020
Светослав Ярый, Шмат ёсць вершаў на беларускай мове, і з гумарам, і з іроніяй.Але не ведаю, ці трэба іх сюды пісаць, ці будуць яны
зразумелымі...
Светослав Ярый27.09.2020
Капелька, пиши. Только не выкладывай все сразу, а по одному и в отдельный сборник. Я понимаю на мове, у меня дети с внуком в Минске живут. Здесь на сайте очень много белорусов, возможно, что и они со временем оценят.
Светослав Ярый27.09.2020
Я, например, пишу на русском и на украинском и перевожу с украинского, читают все и читателям нравится:
https://poembook.ru/poem/2473557-ukhodyat-mastera
https://poembook.ru/poem/2473557-ukhodyat-mastera
Не пробовала переводить с беларусского на русский?
Янку Купалу, например?
Капелька27.09.2020
Светослав Ярый, даже и не думала...Куда мне до такого классика? Разве смею я его переводить? Да и получится ли? Не уверена.Но за совет спасибо

