Мой любы край!
Ад продкаў скарб мне вечны
Дастаўся назаўжды.
Хаваю яго ў сэрцы
Ў час смутку і бяды,
Дзялюся ім пяшчотай
У шчаслівыя дзянькі.
Спытайце ж мяне, людзі:
- А што за скарб такі?
- Любоў да Беларусі,
Да дарагіх куткоў.
Люблю і ганаруся
Вяночкам з каласкоў,
блакітам васільковым,
што цешыць небакрай,
смара́гдавым абрусам,
што сцеле вясна ў гай,
іскрыстым промнем сонца
Ў хвалях чыстых рэк –
Усім, чым ганарыцца
сапраўдны чалавек!
Я ў вечным захапленні,
Мой любы сэрцу край.
Чароўны, сціплы, шчодры –
Жыві, квітней, спявай!
(фото- костёл 16 в., историческое наследие моего родного города Поставы на берегу Мяделки)
Смара́гдавым-изумрудным