ДЗЕВЯТАЕ ЖНIЎНЯ…

Дзевятае жнiўня – дзень знакавы!..
Раздзелiць ён край наш на ўчора i заўтра…
Грэх i знявага!
Каб быць у той час абыякавым…
Аб дзецях i ўнуках задумацца варта!..
 
Якая мяжа на дзевятае?
Падзелiць наш край на сваiх i чужых…
Праўдзiвая? Жулiкаватая?
Фанфары i песнi? Цi гулы гарматаў?..
Працяжнага грому раскатаў?
Абураных, жорсткiх праклёнаў людскiх?..
 
Каб кроў не лiлася лавiнамi,
Задумайся кожны, не будзь у старонцы!
Задайся сур`ёзна пытаннямi…
Запамятай грошы i нават пасаду,
Бо гэта мiзэрная плата за здраду,
За страхi i ўбогасць народа бясконца!..