А я вас помню i кахаю...

Я успамiнаю
позiрк ваш цягучы...
Намёк усмешкi вашых губ...
Здаецца -
я вам надакучыу,
i бачу -
што зусiм я вам ня люб.
 
I я пайшоу -
у пустач Края...
Бо,
пустач - Сьвет,
дзе вас няма.
Нiхто мяне дзе
не кахае,
душа у пакутах дзе,
адна...
 
Я успамiнаю
вашы вочы -
кудысьцi гледзячыя,
убок...
I разумею -
вам няумочы,
пабыць са мною тут,
удвох...
 
I я
зыйшоу
у смутак Края...
Бо,
смутак - там,
дзе вас няма,
нiхто мяне дзе не кахае,
душа у пакутах дзе,
адна.
 
I успамiнаю
вас я,
з больлю...
Да вас
зусiм не маю зла -
кахаць ня можна па няволi.
А у вас -
няма ка мне цяпла...
 
Бывайце,
я у iншым Крае -
дзе не збываецца вясна,
дзе -
я вас помню,
i кахаю.
Дзе вас,
любоу мая,
няма...
*+*
уначы, у Крае Роспачы...