КРЫВАЯ ЛЮСТЭРКА

Крывая люстэрка стаiць памiж намi,
Бывае, глытае яна з вантрабамi,
А можа, часамi, змяшаць нас у бруд
Ды ўсiх разыграўшы, стварыць чорны цуд.
 
Шыпы пахаваюцца з боку другога,
Вам будзе здавацца шчаслiвай дарога.
Крывая люстэрка, як хiтры эмiр,
У колер абмана фарбуе ваш мiр.
 
Пад дзiўныя казкi i байкi факiра
Малюе вам лжыва «святога» кумiра.
Хлусня пагружае твой розум у сон,
Вушам i вачам не распутаць той звон.
 
Яны ў адной звязцы стаяць на пагорку
I лiчаць, што позiрк у iх вельмi зоркi.
Але, калi зробiм наперад хоць крок,
Абудзiцца розум, адкрыеццца зрок.
Адчуюцца слёзы i крыкi душы,
Якiя хавалiся ў баек глушы.
 
А сэрца ўзарвецца маланкай, грымотай,
Рассыпе люстэрка, як дробязь, з ахвотай.
Пральюцца з вачэй нашых слёзы, як град,
За тое, што спалi...
Ды знiшчыцца ўшчэнт той хлуснi маскарад!