Спадарожнiкi (на беларускай мове)/ Попутчики

У цёмным лесе сярод хмызьнякоу и балот 
У закалочанай хаце жыу дзядзечка чорт. 
Днём ён спау, а калi на зямлю падау змрок, 
Кажаном пакiдау свой лясны закуток. 

Невядома калi па лясной каляi 
На усход 3 браты – спадарожнiкi йшлi. 
Першы – вельмi разумны, другi – так сабе - 
Майстар выпiць, а трэцi – слабы у галаве…
 
Справа к ночы, глядзь хата, i тут, як на грэх, 
Спадарожнiкi к чорту зайшлi на начлег. 
Чорт i печ затапiу, i дастау самагон, 
I пачау размауляць, каб не знiклi на сон. 

Разумнейшы пiу мала, усё слухау ды еу, 
Брат сярэднi з чартом стаканАмi грымеу, 
Дурань з iмi падъеушы, часау языкi… 
Чорт спытау памiж слоу: што ж вам трэба браткi? 

Мо жыццё на вякi: у цёмны мiр – просты шлях! 
Уладу, грошы вам дам, а узамен – мне пусьцяк – 
Непрыкметную душу, паветра, нiшто… 
Аддадзiце i казкаю стане жытло! 

Разумнейшы падумау – чаму бы i не: 
Вечна у золаце жыць, цi карпацца у гумне… 
Брат сярэднi быу супраць, ды выпiу ён шмат, 
I не змог утрымацца ад чортавых крат. 

Дурань глянуу вакол: што ж я самы дурны? 
I таксама дау душу пад лад сатаны! 
Не згубiце ж мяне твары трох маiх скур – 
Спадарожнiкi: розум, гарэлка i дур!