МінскіЯ хронікі
Сёння хмары разляглісь на небе.
Як і ўчора…
Можа,
так яно ў прыродзе трэба…
Але людзям, нам,
бяз Сонца – гора...
Шэра ў небе, аж да ўскраек.
Месяц цэльны…
У прыродзе так здараецца...
Нам навошта ж,
неба,
як чыгунная патэльня...
Год за годам –
ні развідкі, ні прасвету…
Захапіла Ўладу кодла...
Ўзімку,
ўвосень,
ўвесну,
летам –
шэрая над Беларуссю подласць...
*+*
ноч, цыгарэта, кава, Лоджыя