Дубiна тут недалёка

Дубiна тут недалёка,
Вёрст так 10, можа крышачку далей
Мне з дзяцiнства, бы сарока,
Стракаталi: так не трэба, ты не смей
Паяўляцца ў Дубiне!
Там страшней чым на вайне!
 
Ведаў я з маленства гэта,
Бо матуля над калыскай пела мне
Пра калы, якiя з плота,
Пра фуфайкi i пра тол у Дубiне!
 
Ну а дзецi –гэта ж дзецi,
Словы iх спачатку: «мама», «дай» i «на»,
А вось я - адзiн на свеце,
У каго ад страху першым – «Дубiна»!
 
I сказаў я: ўсё магчыма!
Напампую мышцы, трошкi падрасту
I пабачу ўсё вачыма:
Тол, фуфайкi, хмары. З`езджу ў Дубiну!
 
Я не лгу, скажу вам праўду:
Страшна мне было, адцягваў я той час.
Ды сябры заўжды мне ў крыўду
Паўтаралi: трус ты, трус, ты ганьбiш нас!
 
Вось сабраўся я нарэшце,
Нацягнуў тут камiзэльку для бранi.
Ой! Якое было шчасце,
Як знайшоў я боты, шлем i рамянi!
 
Ды сабраўся ўжо ў дарогу,
Але бачу каля плота праз акно
Я талерку, хламу многа,
Дагадаўся: правялi нам валакно!
 
Ой, вазьму з сабой талерку,
Прасiгналiць пра бяду мне ў Дубiне.
Начапiў на плечы зверху,
Бо, як кажуць, там страшней чым на вайне.
 
У такiм убраннi грузным
Я на ровар узвалiўся, як мядзведзь.
Адчуваў сябе я важным!
Ведай кожны! Дубiну еду глядзець!
 
Пад`язжаю я да вёскi,
Бачу свята, танцы там, гуляе люд!
Як убраны! Ды прычоскi!
Гэта ўбачыць, вам скажу я, цэлы цуд!
 
Заблудзiўся я, напэўна?
Быць не можа, што вось гэта Дубiна!?
А спытаць? Хiба ж у пеўня!
Уцякаюць ад мяне, як ад ражна!
 
Толькi смелая дзяўчына
Папрасiла ж у люстэрка паглядзець.
Выглядала абраЗIна.
Цiск падняўся i язык пачаў дранцвець.
 
Так затросся ўвесь ад страху,
Як убачыў я сябе ў люстэрку тым,
Падхвацiўся i даў маху.
Бо падумаў: дубiнца я бачу злым!
 
Нахаду я раздзяваўся:
Скiнуў боты, камiзэльку для бранi!..
Ой! Як моцна напужаўся,
Заiкацца стаў i пераблытаў днi.
 
Як дабраўся да суседа
Выглядаў нi чуць нi лепей як Адам!
Скалануў яго! Ты ведаў?
Ён смяяўся: на - адзень, я порткi дам.
 
На стале сквiрчэлi скваркi
Запрасiў мяне сусед на iх за стол.
Ну, пабачыў ты там сваркi?
Цi, як можа, дубiнцы ўзрывалi тол?
 
Я не слухаў - увiхаўся.
Што за скваркi!? Тлушчу многа так на дне!
А сусед мой рассмяяўся:
Ты яшчэ не разабраўся!?
Я ж купляю жыўнасць толькi ў Дубiне!