Табе сягоння 80...
Табе сягоння 80…
Пакруцiм сягоння васьмёрку
I ўбачым адразу бясконцасць.
А нолiк? Яго мы на цёрку.
Прабачыць Гаспоць гэту вольнасць.
Хай будзе бясконцым каханне,
Хай радуюць жонка i дзецi.
Хай будзе бясконцым прызнанне,
Што ты самы лепшы на свеце!