Духмяны букет

ДУХМЯНЫ БУКЕТ.
 
Быццам бы кветкi ў духмяны букет
Родныя слоўцы я пiльна сплятаю,
Каб прагучаў на ўвесь свет мой санет
Родненькай мове i роднаму краю.
 
Песняй гучаць абдымаюць прастор
Мовы маёй беларускай напевы.
Лашчаць нам слых, бы музык перабор,
Сеяць у сэрцах кахання пасевы.
 
Мова мая расцвiла ў глыбiнi,
Як над калыскай спеў роднай бабулi,
Як асалода ў дзiцячыя днi
Ад малака маёй роднай матулi.