Памяцi Мiхаiла Мароза

ПАМЯЦI МIХАIЛА МАРОЗА.
 
 
Хвалюецца Мiшава поле,
I гнуцца да долу яго каласкi.
Льюць песнi над гэтым раздоллем,
Узняўшыся ўвысь аж да хмар жаўрукi!
 
Наш Мiша па гэтаму полю
На ватных нагах i ў знямелых руках
Ступаў асцярожна, паволi,
Як нёс ад сяброў заржавелы той жах.
 
Яму не хапiла хвiлiнкi –
Жыццём засланiў ён жалеза з раллi.
I лёс той - бы дзве палавiнкi,
Амыўся крывёй ад стагнаўшай зямлi!
 
Той выбух адняў яго мары,
А памяць аб iм застанецца навек,
Бы шчасцем напоўнены твары,
Як з поля Мароза каштуем мы хлеб.
 
Той хлеб разламаем пахучы,
Адчуем мы дух Мiхаiла на мiг.
Пазнае глухi, невiдучы,
Што вера i памяць ёсць зрок наш i слых!