Вясна, гэта калі...

Вясна, гэта калі...
Вясна, гэта калі
Надыхацца нельга паветрам,
Калі ўсе ручаі
Ззяюць сонечным светам,
Калі расквітае ў душы
Новае, чыстае, моцнае.
Ты толькі яго беражы
Ўлетку, зімой, увосені.
Яно дадае сэнс жыццю,
Усе гарызонты змывае,
Шыбуе насустрач дажджу,
У вясёлку яго прыбірае.