ДЗIЦЯЧЫЯ УСПАМIНЫ
Дзiцячыя ўспамiны.
Працягнулася ты ўздоуж балот
Вёска родная мне - Дубiна,
Мiлы сэрцу жыве там народ,
Там дзяцiнства пакiнула я.
Пракруцiлася ўсё як вiхор,
Школа родная ўжо за спiной.
Снiцца часта дзiцячы мой двор,
Пахам кветак ён манiць з сабой.
Памiнялася ўсё навакол,
Разляцелiся мы - хто куды.
Ды смачней мне любых кока-кол,
Выпiць кубак студзёнай вады.
Адгукаецца пеўнiка спеў,
Што будзiў дзетвару да зары.
I мой цiхi санлiвы напеў,
I купальская ноч пры кастры.
Час прыпомнiць сябе пастухом,
Як лавiў па канавах ты келб,
Па каленi ў вадзе ды с кашом,
Уцякаў ад сяброў, як ад стрэльб.
Ужо сонца хаваў гарызонт,
Мы вярталiся з пасты гурбой.
Вецер полы трапаў напралёт,
А мы хцiва пiлi сырадой.
Клапацiлася мацi аб нас,
Было шкода ёй вельмi дзiця,
Рыхтавала пасцель нам якраз,
Каб паспала хвiлiнку хаця.
А на вулiцы столькi забаў,
Нас равеснiкi звалi на двор,
Як адбiцца ад хатнiх нам спраў?
I не слухаць бацькоўскi дакор.
Позна! Бацька адзiн тушыць свет,
Не дазваўся дзiцяцi з двара.
Ён успомнiў свой першы букет -
Насмiхалася ўся дзетвара.
*******
Смехам поўнiцца вулiца,
Пакуль сонца не схаваецца.
Бацькi нават не турбуюцца,
Што дзiцятка зацiраецца.
Не было людзей паганых,
Чарачка - па выхадных,
Зналi меру для ўсiх званых,
А гарэлка - з зернавых.
*******
Люблю я жытнёвае поле,
Звонкiя песнi дзяўчат завадных.
Люблю я лясное раздолле
Подых халодных балот Дубiнскiх.