ЗIМОВЫЯ МЕЛОДЫI

ЗIМОВЫЯ МЕЛОДЫI.
 
Зiма пакрыла снегам,
Прыбрала родны лес
Гучыць пад кожным крокам
Напеў чароўных п`ес.
 
Iскрыстая дарога
Што ўецца праз лясок.
Гаспадара ляснога
Ты чуеш галасок.
 
Чакаюць дома справы
Ды прыкаваў твой зрок
Магутны i курчавы
Заснежаны дубок.
 
Душа, у рытме танца,
Мяняе свой настрой
Гучаць абэрак, сальса
Пяе лясны габой!