Запрашаем на "Ката"
ЗАПРАШАЕМ НА «КАТА».
Нас так гучна зазываюць,
Дубiнцы «ката» спраўляюць,
Час забавы i пацех,
Будзе лiцца дружны смех.
Двойчы ў год вось так бывае,
Моладзь шумна тут гуляе:
Год пачне «катом» вясной
Ды закончыць iм зiмой.
«Кот» на запусты заўсёды,
Не залежыць ад пагоды,
Аддадуць апошнi грош,
Каб быў «кот» у iх харош.
А сям’я «ката» рыхтуе,
Тут нiхто нас не балуе.
Бо работы ёсць для ўсiх,
Хопiць, нават, на траiх.
Ой, турботаў, як жа многа:
Блiскацела каб падлога.
Ззялi шыбы чысцнёй,
Занавескi - навiзной.
Прыбiрае дзеўка ў хаце,
Вычышчаюцца палацi,
А падлетачкi хлапцы
Дворык ладзяць. Малайцы!
Бо суседкам, як вядзецца,
Дома ў хаце не ўсядзецца,
Зыраць носам па кутах,
З языкамi – проста страх.
Для «ката» ў муцэ патрэба,
Ды не простай, як для хлеба.
Пытляванку падавай,
Яе добра прасявай.
Бацька ў млын паехаў зранку,
Вырабляе пытляванку.
Бо на жорнах не зрабiць,
Нават дзень калi круцiць.
Як з мукой прыедзе ў хату,
Расцалуе дзеўка тату,
Зробiць рошчынку яна
I паставiць ля акна.
Ну а потым вечарочкам
Яна ў рошчынку вяночкам
Дрожджы лье па латаках,
Ды з малiтвай на губах.
Вось з дражджамi асцярожна,
Перасыпаць вам iх можна.
I тады замест «ката» -
Атрымаеш «тра-та-та».
Разрастуцца вусы, вушкi,
Будуць шчокi як пампушкi.
Не патрэбен брыдкi кот!
Каб палохаў наш народ.
Ноч хай рошчына пушыцца.
Толькi б рана не забыцца
Нам пра яйкi i вяршок
Стане цеста, як пушок
А як рошчынку змясiлi,
Потым «коцiка» зляпiлi:
Пастаiць хвiлiнку «кот» -
Нос падправiм ды i рот.
Атрымаўся «кот» румяны
Падбягае хлопец званы,
I кату наперавес,
Прывязаў далiкатэс.
Мы на вечар на гулянку
Адзяваем вышыванку.
Ноч гудзiм там напралёт,
Залiхвацкi наш народ.
Будзем гучна мы смяяцца.
Сваiх жартаў пацяшацца.,
Будзем пець i танцаваць,
Ды на кемнасць правяраць.
А для ўсiх было цiкавым:
Хто тут стане самым бравым,
Узмахнуць хто зможа ў высь
Ды так лёгка, быццам рысь
Кот прывязаны да столi
Ды хiстаецца паволi.
Наганяе апетыт
I азарта каларыт.
На «ката» ўсе пазiраюць,
Кулачкi свае сцiскаюць,
З прымаўленнем па чарзе -
Скок ды скок на качарзе.
Скачуць хлопцы так высока
Паўтараюць для падскока:
«Ад парога да кута,
Я на лысага ката».
А, нарэшце, хто злаўчыўся
Ды за сала захвацiўся,
Атрымаў адразу прыз
Не дарма ён сала грыз.
Адкусiў герой наш сала,
Гаспадыня есцi звала.
Пачастункаў, як заўжды,
Стол прагнуўся ад яды.
Мы ката спраўляем сёння,
Бо чакае пост штодзённа,
Напаследак каўбасой
Аб’ядзiмся мы с табой.
Вельмi дружна, каб вы зналi,
Дубiнцы «ката» спраўлялi,
Зберажом дзядоў абрад!
Падтрымайце наш зарад!.
Дубiнцы «ката» рыхтуюць -
Змiцер з Юляю кiруюць,
Дапаможа Каляда!
Знаем! Зробяць! Не бяда!
Дубiна вас запрашае,
Бо «ката» свайго спрауляе.
Як i сто гадоў назад
Будзе кожны вам тут рад.