Легенда пра Дубiну

ЛЕГЕНДА ПРА ДУБIНУ
 
 
У бабулi запыталi,
А чаму нас так назвалi:
Проста вёска Дубiна,
Ды яшчэ i не адна?
 
Задуменна памаўчала,
Потым мiла расказала,
Па прычыне па якой,
Мы завёмся Дубiной:
 
Гаварыў стары тут люд
Быў вялiкi вельмi цуд.
Адбылося ўсё вясной,
Падзялюся я з табой.
 
У бары на тым пясочку,
Вырасталi тры дубочкi.
Ды магутныя яны -
Акурат для Дубiны.
 
Пад iх шатамi вандроўнiк,
Як прытомлены садоўнiк
Укрываўся ад вятроў,
Халадоў i ад дажджоў.
 
Прытамiўся ад спякоты,
Спачывае без журботы.
Прыгадаў дзяцей сваiх,
Казак многа нёс для iх.
 
Нечакана, бы агеньчык,
Той яскравiнькi праменьчык,
На вандроўнiка свяцiў,
Бор святлом увесь залiў.
 
Адкрывае ў страху вочы,
Вельмi светла сярод ночы!
Звёў на дуб ён позiрк свой,,
Размаўляць пачаў с сабой.
 
Бо на дрэве мiж адросткаў,
Ды за рамачкай з пялёсткаў.
Ярка ззяў так абразок,
Аблiваў святлом дубок.
 
Там глядзела Матка Боска,
Гаварыла з-за пялёсткаў:
Для царквы прастор якраз,
Бог паслаў яго для вас.
 
Ад свiтанку да вячэры,
Гучна грукалi сякеры.
Як у казцы- на яву,
Узвялi яны царкву.
 
Будавалi вёску разам,
Дуб дзiвiў усiх абразам.
Ну а назва ёй адна -
Толькi вёска - Дубiна.
 
Наляцела люду многа,
Месца! - Гонар для любога.
I раскiнулi масты,
На чатыры аж вярсты.
 
А каб лепей разбiрацца,
Стала вёска раздзяляцца
На Юрздыку i Баяр,
Ды Вяршыцы Божы дар.
 
Ля царквы была Юрздыка,
Шанаваў яе Ўладыка.
А далей такi пiяр
Заманiў сюды Баяр.
 
Ну а трэцяю назвалi,
Як з дубамi параўналi
Той вяршок, што дуб вянчаў,
Ёй Вяршыцы назву даў.
 
У лагчыне ля Юрздыкi,
Размясцiўся люд вялiкi,
Бы карэньчыкi дубка,
Так Канчаннi ў ручайка.
 
За Канчаннямi бясконца,
Быццам птушачкi на сонца,
Пазляталiся «арлы»,
Люд быў статны – не малы.
 
Называлi iх Арлоўцы,
Былi мудрыя на слоўцы.
Поспех мелi ўсе яны,
Адным словам – з Дубiны!
 
Мiж Арлоўцаў i Канчанняў
На паляне для спатканняў
Пасялiлi маладых,
Закуткамi звалi iх.
 
Тых дубкоў расло аж тры,
На пагорках у бары.
Трэба тры i Дубiны,
Каб як волаты яны.
 
Вось Арлоўцы i Канчаннi,
З Закуткамi ў самым раннi,
Сталi з Юрздыкай вянчаць,
Дубiну - Юрздыцкай зваць.
 
Так спрадвеку павялося,
Тры тут вёскi засталося.
Ну а назва ў iх адна -
Дарагая Дубiна!