Издать сборник стиховИздать сборник стихов

ДРУГ ЧЕЛОВЕКА

ДРУГ ЧЕЛОВЕКА
СЯБРА ЧАЛАВЕКА.
Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".
***
Я жыву, канешне, не адзіны.
Кот са мною пражывае.
З таго году,
як мяне і нарадзілі.
Памятаю,
то – гуляе дзесь,
то – тут сядзіць…
І што даю – жувАе...
 
Можа гэта і ня той ўжо коцік.
Можа сын таго...
А, можа, ўнук,
ці – праўнук...
Радаслоўная ката
мяне і не клапоціць.
Бо, галоўнае,
са мною,
тутькі, ён...
Ці, за сталом я,
ці, ў двары,
па нейкай справе.
 
Бо, галоўнае,
мне ёсць з кім размаўляці.
Слухае мяне ён,
і мурлыча.
Ну, наўродзе, адабрае.
Па-свойму, там можа,
па-кацяцці...
Але ж,
я парАюсь з ім –
і лёгка йдзе любая справа !
 
Разам з ім
глядзім мы тэлебачанне,
ёсць у нас старэнькі тэлебАчар.
Пра палітА-еканоміку судачым,
пра навіны...
Й вечар ўжо, гляді ж,
ня марна стрАчаны...
 
Кот жа,
ён ня тое, што сабака.
Разі ж псіна пойдзе лОвіць мЫшай !
Кот жа сам
бяжыць на двор пакакаць,
а сабаку, не звядзеш –
на пол надрышча.
 
Вось таму мне кот –
жыццёва радасць.
Як каму,
мне ж – сябра чалавеччы…
І пра майго ката усяляку гадасць
распушчаць на маёй хаце нЕча !
 
Сын жыве у горадзе,
з якОйсцью Аляргіяй.
І пайшлі ж імёны у жанчын !
Кажа сын,
што ёй не да спадобы,
нават дух каціный.
Дык,
трэба ж Аляргыю гэтую лячыць !
 
Я казаў яму, а сын рагоча...
Кажа, з ёй жыве, і будзе жыць.
Ну, няхай жыве,
калі лячыць ня хоча...
Кот наконт Ляргіі не супроціў...
Кот маўчыць.
 
Сын казаў,
каб я кідаў падворак,
ды й на горад,
да яго ў кватэру.
Кот таксама слухаў,
а ў вачах катА
такое гора...
Як у,
без атрада піянера...
Без мяне падохне ж,
тут адзін,
халера...
тАма, ў горадзе –
мятро, тралейбусы і ванна...
І ліфтА ў кватэру падымае...
І ляжы сабе,
як шляхціч,
на дыване...
У цяпле і сытасці здыхай.
 
Аніхто жа мне там не знаёмы...
"Як жывЁця ?" – некаму казаць...
І ката
няма ў сыноўім доме.
Хто ж мне будзе нос,
як ён, лізаць ?
 
Тут, на вёсцы,
шчэ жывы сусед з суседкаю...
Цераз тры двары – рыбак знаёмы.
У магАзіне мяне ўсе ведаюць.
Не-е-е...
Не паеду я нікУды з дому !
 
Кот ў мазгах маіх –
напэўна тэлепаціць...
На калені да мяне залез,
і давай з удзячнасцю мурчАчыць.
Ну, скажыце,
як жа без яго я,
без...
*+*
ноччу, з цыгаркай, на Лоджыі