Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Разговор с воробьём.

Разговор с воробьём.
Размова з вераб'ём.
Са зборніка "Гішторыі Дзеда Алега".
 
Завітаў да мяне верабей.
Ад кумпаніі верабейнай.
– Даручэнне ад нас табе.
Ты б зрабіў хацінку нам нейкую…
 
Зараз лета.
А прыйдзе зіма…
Сам сядзець будзеш ў цёплай хаце…
Нам хацінкі ж, ніякай няма…
Вунь, шпакам, дык шпакоўню зладзіў.
 
Што шпакі…
Пабылі, адляцелі…
Зімку ў Афрыцы прашчабечуць…
Мы жа, тут,
ў марАзы, мяцелі,на радзіме,
з табою вечна.
 
Мы ж табе, амаль што радня !
Не залётныя там, чужынцы…
Хатку, дзед, зрабі вераб’ям,
каб уэімку нам не тужЫцца.
 
І падвесь хацінку са смакам…
Не, абы тама небудзь дзе…
А на хату сваю, над дАхам,
каб кацяра твой нас ня з’еў.
 
І вакенца зрабі, з прыстУпкай,
каб нам сонейка сустракаць…
Ты ня мЕшкай, дзядок, бо тутака,
пад страхОю тугА зімаваць.
 
Я наладзіў ім “вераб’ёўку”.
Па драбіне успоўз на дах,
і цвікАмі, а не вяроўкаю,
прычпандоліў,
і моцна так…
 
Злез.
На лаўцы сяжу і цешуся…
Хата – хОрамы,
як варобашак і хацеў.
А вы думалі – я павешуся…
Бо, па старасці, звар’яцеў.
Размаўляе дзед з вераб’ямі…
Ў сутаварышчах – кот яму…
Пажывіце на вёсцы самі,
свінка будзе вам за куму !
 
Мо гішторыя й не навучная…
Можа трохі я і збрахаў…
Але…
Верабей,
ён таксама Сушчнасць !
На двары мне з ім весялей…
*+*
ноччу на Лоджыі, з цыгарэтаю
Отзывы
Ці то ў вечары, ці днём Дзед гутарыў з вераб`ём. Нейкая была гульня? Засталася цішыня...