Путь...

Шлях...
Шляхі – людзей не зводзяць...
Можа, толькі зрэдку.
Ў здарэнні нейкім,
ці, у – неверагоддзі.
У кожнага – шляхі свае,
амаль сакрэтныя...
Шляхі – людзей не зводзяць...
На скрыжаваннях – сутыкаюць.
Жыццё – людзей разносіць,
быццам палаводдзе...
А што ж тады людзей яднае ?
Яднае мэта ?
Можа і яднае...
Але ж мяне бярэ сумненне –
у кожнага яна свая,
няведама якая...
Бо, мэта –
гэта вам не мода на адзенне.
Па подыумах мэта – не кульгае.
Не для паказаў мэта – а надзея...
Бывае мэта, для усіх – адна...
Калі з людзьмі улада – не у згодзе,
і трэба паўставаць, супраць улад – Народам.
Такая мэта –
у Народ людзей яднае...
*+*
ноччу, на Лоджыі, з кавай ды цыгарэткаю

