Адчай

Цяжкім, счарнелым каменнем
На мяне ўпалі нябёсы.
Цяпер мне не будзе пакою і лета,
Толькі восень на сэрцы ды слёзы.
 
Кожны б вечар прасіць мне ў Бога
Хоць гадзіну ў тыдзень цяпла,
Кожны б вечар шаптаць у пустоту:
“Хоць на чвэрць, ды жывая ж душа”.
 
Вось і сёння кастрычніцкі вечар,
Не, не вечар, ужо, мабыць, ноч.
Нечым халодным кальнула ў плечы,
Нешта бразнула ў шыбу, напэўна, то дождж.
 
Набліжаюся ціха да вокнаў,
Углядаюся ў неба – усе ў зорках.
Значыць, не дождж падыйшоў да парога –
Адымаецца розум ад змрока.
 
Раптам свет за акном. Усе навокал заззяла,
Бачу постаць яго і не веру вачам,
Абамлець бы зусім, а мне хораша стала.
Быццам сонца прайшло па плячах.
 
Ён прыйшоў да мяне і чакае,
Трэба ж выйсці хутчэй да яго,
У начнушцы адной на вятры вылятаю,
Гэты візіт даражэйшы за ўсе.
 
Прыбягаю і коцяцца слезы,
Душу боль разрывае! Як жыць?!
Адчуваю, што нервы дрыжаць, як пялёсткі,
Я сабе спрабавала схлусіць.
 
Больш няма яго, трэба змірыцца.
Да зямлі прыпадаю ў адчаі…
Лісце пажоўклае недзе кружыцца,
Зоркі нямые світанне чакаюць.