Дакраніся рукой да маёй душы (на белорусском языке)

Дакранiся рукой да маёй душы.
Сэрцам адчуй, як яна сумуе.
Слоў у гарачцы ты мне не кажы.
Наша каханне даўно у мiнулым.
 
Не, не хачу я вяртацца назад.
Усё, што здараецца, так як павiнна.
Можна астаўлю табе я загад?
Запомнi пра нас толькi шчасця хвiлiны.