Иду по жизни...

Иду по жизни...
...іДУ ПА ЖЫЦЦі...
 
Я не спяшаючысь іду,
пакрыху думаю,
аб нечым...
Ў скарбонку памяці кладу,
штось з думак –
што хачу збярэгчы...
 
Што-небудзь нават запішу –
каб засталася думка дзецям...
Паволі йду,
і не спяшу –
бо, шлях жыцця нікуды не падзенецца...
 
Што сустракаю я на ім –
ператвароаю ў разважанні...
Пакіну зямлякам маім –
не ў назіданне,
а – з пашаны...
 
Я сам шукаў
ўсялякі сэнс –
у думках продкаў...
Збіраў сабе іх,
быццам Крэз –
цяпер раблю наадварот я...
*+*
вечар. кава, Лоджыя