Родны Кут мой, Беларусь

Родны Кут мой, Беларусь
У Еўропе, на Зямлі
ёсць цудоўнейшае месца,
люд жыве тут невялікі -
беларусамі завецца.
Тут балоты і рачушкі,
азярышчы і лясы…
І, павольна-небягучыя,
песен края галасы.
Небагаты край, здаецца…
А прырода – чысты рай.
Беларуссю ён завецца.
Гэта мой, з дзяцінства, край.
Край, дзе мараю нясбытнай –
"лепей жыць, не як нібудзь"...
Але ўлады дабрабыту
не давалі, й не даюць...
Што дзіцёнку тыя "ўлады",
то: бацькам яны – паны,
а ў маленцтве – ўсё да ладу,
без уладарнай маны!
Летам хлапчуку – раздолле,
з вопраткі – адны трусы.
А навошта нешта болей –
ён бяжыць кудысь басы:
то, купацца зазывае,
сябра з нейкага двара;
то, суніцы паспяваюць
на ўзвышшах, ля Дняпра.
У спякоту, ды й з абрыву,
ды й з разбегу, ўніз...
Ой-ёй!..
Бо высока і жахліва,
але дзяўчатам ты – герой!
А суніцы... асалода...
Бо цукерак – не было...
Што дзіцячая свабода?
Гэта – воля для малога!
З раніцы, да позняй ночы
клопат мноства ў пацанят.
Бо: займацца тым, што хочаш,
гэта – не спаўняць загад.
Не, канешне,штосьці трэба
па двары дапамагчы…
На світанку схопіш хлеба,
з ганка скок, каб уцячы…
Матчын голас:
- Сынку,.. дзе ты?..
Паручэнняў табе шмат.
Мамка,.. хутка ж пройдзе лета…
Спраў... хвіліначкі няма!
Маці просіць... ёсць прычына...
Не прыказвае, бо – мать.
Хоць маленькі, а – мужчына,
маці трэба памагаць.
Нацягаць вады з калодца,
з рэчкі – грады каб паліць.
Вось ужо ў зеніце сонца,
а яшчэ: рабіць, рабіць...
Трэ "бярозкі" панадзерці,
і ў свінарнік накідаць…
Божа... спраў... ажно да смерці...
А калі ж пазагараць?
Справадзіць гусей к балотцу,
бульбы з пограбу дастаць.
І яшчэ,.. яшчэ...
і хлопцу –
дня ўсё меней – пагуляць.
Праўда, ля калодца – стрэча,
канапатая Ларыска тут,
шып-заноза ў пальцы.
Енча...
Выцягнуць няма каму.
Разглядаеш гэты палец,
бачыш, праўда, штось тырчыць…
Вось ужо і "дохтар" мАлец –
трэба хворую лячыць.
Палец у рот, зубамі цапнеш!
Бо, які ў мальцА "струмент"?
Шчэпку ціха з пальца цягнеш,
зубы "дохтара" – пінцэт.
Каля рэчкі, зноў, цікава…
Хлопцы ловяць уюна,
Ды не так, зусім не спраўна,
Трэба ж паказаць, як правільнА!
На гародзе, пад бацвіннем,
у бульбянай бараздзе –
жаба, тоўстая, як свінка,
мух наелась, ледзь паўзе.
Дзе жыве яна? Цікава...
І дзе будзе зімаваць?
Не спужалась, не ўцякае...
І ёй цікава назіраць
за вялізным чалавекам...
Для яе я – не хлапчук.
Але доўга дзівавАцца нЕкалі,
калі вольным быць хачу.
Паручэнні – гэта праца.
Працу трэба парабіць.
А хлапчук усёж мае рацыю,
як турботы палюбіць.
Справа ў тым,
што ў кожнай працы,
калі добра паглядзець,
стрэнеш розныя дзівацтвы,
каб над імі разумнець.
 
Вось і скончылісь маркОты,
маці скажа:
- Дзякуй, сын.
...і – бяжыш сярод спякоты...
Вольны,
шчАслівы,
басЫ…
 
... калісь прыснілась мне,
што дзесьці там я нарадзіўся...
Мой Родны Кут,
дзе ж ты згубіўся?..
*+*
9 ліпеня 2011г.у г.Косава, на вуліцы Тадэвуша Касцюшкі, пад яблыняю