Хроники тихого помешательства
ХРОНіКі ЦіХАГА ВАР’ЯЦТВА.
(Пакуты беларускага пэнсіянера).
Ці то, падзівіцца…
Ці то, падавіцца,
гледзячы
на “рэзультаты”
“дзейнасці” Улад?
Лепей жыць бы ў лесе –
назбіраў грыбочкаў,
падсушыць падвесіў,
ды і быў бы рад…
Ці то, трэба “мэ-э-экаць”…
Ці то, трэба “бэ-э-экаць” –
можна ж з глузду з’ехаць,
жывучы у здзеках,
што людзЯм прыносяцца
“працаю” Улад…
Лепей жыць бы ў лесе,
сябраваць з вавёркамі -
назбіраў арэхаў,
ды і быў бы рад…
Ці то, вочы брэшуць…
Ці то, ”лапшу нам вешаюць”…
Бо,
ГЛЯДЗЕЦЬ і СЛУХАЦЬ -
у мазгах разлад…
Лепей жыць у лесе,
бо,
жывёлы дзікія -
чалавечней Ўлад…
*+*
...ноччу, у лесе