Даждлiвы чэрвень 2019 года
Пахаладала нешта...
У дрыгоце вечар...
I Месяц малады - ледзянясты.
Мы з жонкай на двары сядзiм
i размаўляць нам не к чаму -
за дзень стамiлiся,
нялёгка ў старасьцi.
Прастора зорная...
I цiшыня вячэрняя...
I нейкай птушкi сонны лепет.
I зорка паўшая -
свой шлях начэркала.
Сядзiм...
Удвух цяплей...
Нам разам лепей...
*+*
у Косава, познiм вечарам.