ПАРАДА

Неяк кажа мне пляткарка:
     - Як прыгожа жыве Варка!
Мае дом вельмі харошы,
Бы рыдлёўкай, грабе грошы.

Ёсць замежнае аўто,
І шыкоўнае манто.
Аж трашчыць ад шмотак шафа,
Вось якая Варка наша!

Дзеўка здзейніла ўсе мары:
Мае "марачкі", даляры.
А што ты за вершы, маеш?
У кішэні - вош трымаеш...

Пакажы свой ганарар,
З ім не пойдзеш у піўбар.
Хоць гарбаціш за сталом,
Як вучоны аграном.

Кінь дурное, маладзіца,
Хопіць Музе ўжо маліцца!
Запішыся ў камерсанты,
Купіш хату, супертранты!
1996г.