ЗАБЫВАЮ...

ЗАБЫВАЮ...

Забываю сцежку,
Што вяла ў твой дом.
Адну толькі ўсмешку
Дорыць мне альбом.

Яшчэ спадзяюся
На нашу сустрэчу...
Да цябе імкнуся,
Мілы, кожны вечар.

Ласкавай галінкай
Зазірну ў акенца...
Тваёй палавінкай
Быць жадае сэрца!
1996г.
( Спявае кампазітар Ірына Марчанка. Верш мой... "Май")