Издать сборник стиховИздать сборник стихов

ЗЕМЛЯКАМ

ЗЕМЛЯКАМ
Успомніце пасёлкі:
Арол, Чырвоны Рог,
Дзе дружныя сяброўкі
Таптала пыл дарог.

Красуні-маладзіцы,
Не адарваць вачэй!
Салдаткі-удавіцы...
І талака дзяцей.

Як працавалі ў полі,
Дзяцей з сабой вялі.
Не елі хлебца ўволю,
Хоць мелі мазалі.

Жаночая сяброўка-
Салёная сляза!
Салдатцы было горка,
Ды выжыла яна.

Жанчыны-працаўніцы:
Як склалася жыццё?
Жадаю пакланіцца
За дабрыню, за ўсё.

Няхай хтось узгадае
Нялёгкія гады,
Няхай з нас кожны знае,
Як вы жылі тады.

Няхай шуміць калоссе
На родненькай зямлі,
Каб весела жылося,
Каб памяць збераглі!
1996г.
 
Отзывы
Очень красивые стихи. Не всё конечно понял, но белорусский как соловьиное пенье, звонкий и милозвучный.
Благодарю Вас!