Экспэрымэнт...
Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.
Цераз агарожу сунуў лыч сусед.
Шчэ раніца – а ён ужо ў падпіцці.
І заяўляе, што задумаў “кспэрымэнт”.
Гуркі –
адразу каб салёныя,
ўзрасціць.
Сусед, і “ксперымэнт” –
тут абрагочышся.
“Эксперымянтуе” –
толькі чым “нажрацца”.
Алкаш,
шчэ можа і ня кончаны...
Але,
к хвіліне гэтай – падбіраецца.
Цыгарку папрасіў.
Ня жмот я – даў.
А ён мяне агранамічна падбухторвае.
Ну, прама – навуковы кандыдат,
а я – студэнт,
ў аудыторыі.
Параспісаў які, народу “Дар” –
гуркі салёныя на градцы.
Ты, дзед – спецыяліст,
і гаспадар.
Чаму ж табе, за “ксперымэнт” ня ўзяцца ?
Кажу суседу –
ты ідзі ў пасцельку.
Я – ў “ксперымэнт”,
а ты - у сон.
Назаўтры, раніцой –
вылазь з бутэлькай,
на градцы будзе закусон.
Сусед – да хаты.
Я – за “ксперымэнт”.
Сусед мой крыху дуркаваты,
але ж – нядрэнны мой сусед.
Чамуж не парадзець ягонай Мары…
Тым больш – што ведаю “сакрэт”.
Я, ноччу, прыхапіў ліхтарык,
і на гародзе у суседа –
правёў-такі эксперымэнт.
А раніцою чую –
вэрхал !
Гляжу – за агарожай, на гародзе,
сядзіць сусед ля агуркоў,
з гарэлкай.
А побач – яго жонка,
адурэўшая, наўродзе.
Гурок трымае –
з градкі толькі- толькі.
Адкусвае, і лямантуе –
Бабы ! Цуд !
Растуць на градцы у мяне гуркі салёныя !
Ну, хто ж не звар’яцее тут.
Я “сакрэт” свой ня выдаў суседу –
атрымаў сваю мару,
і хопіць !
Вам жа, хітрасць гэту паведаю.
Бо, няма тут чагосьці тоіць.
СалянЫ растворчык, моцны
ў агуркі шпігуй шпрыцом –
і закіснуць,
быццам ў бочцы.
То жа “цуд” мне...
Закусон.
*+*