Мінск. Хронікі "Крамы"

Мінск. Хронікі "Крамы"
Універмаг...
Універсам...
І – супермаркет...
Усё адразу можаш тут набыць.
Паклапаціліся,
каб час не трацілі мы марна...
А не магу я гэтых "монстраў" палюбіць!
Зайдзеш,
блукаеш
сярод "вуліцаў-тавараў"...
Усё, што трэба і ня трэба – ёсць!
Усё, аб чым ты марыў, і не марыў.
І роспач нападае...
Прабачце, роспач нападае, а не злосць.
 
І справа жа не ў тым,
што грошай мала...
Што цэны тут – сабакі злобныя...
Знаходзімся мы тут, як на вакзале,
адзін другому – незнаёмыя.
Няма каму кіўнуць...
З знаёмым – не сустрэцца.
У кожнага сваё:
"Цягнік,вагон,і месца"...
 
І ўспомніў я маленькі магазін.
Па-беларуску называлі яго – "Крама".
Спачатку я заходзіў туды з мамай,
а потым, даручалі, бег адзін.
 
Раслі даміны.
Нараджалісь-паміралі людзі...
А мы – хадзілі ў гэты магазін.
Казалі – Наш.
І верылі, што так заўсёды будзе.
Тут сустракаліся ўвечар,
пасля працы.
Пагаманіць аб важным нечым,
ці, проста “пасцябацца”.
Рашалісь тут: “дзяржаўныя” задачы,
і што рабіць з суседам-алкашом...
Не супермаркэт, дзе атрымліваеш здачу,
і ў "клець" сваю
шматпавярховую
пайшоў...
 
Універсамы...
Супермаркеты...
Цяпер няма, дзе сустракацца вечарамі...
А ў магазіне тым, паверце, быў наш клуб,
дзіцячая пляцоўка і народны суд...
 
І называўся добра і пяшчотна – Крама...
*+*
ноч, кава, Лоджыя