На задворках краіны...

На задворках краіны...
Са зборніка «Гішторыі дзеда Алега».
 
Цякло скрозь шкло
дажджамі змучанае неба.
Кот шмыгануў, абмокшы, па падворку.
Ой, холаду у хату нацякло…
 
СтарЫм цяпло патрэбна…
Я зараз печку натаплю,
ствару сабе уласнае надвор’е…
 
Сабака мой ляжыць у кануры,
з сараю куры не вылазяць…
Паганкі-хмары разляглісь па небу…
Паходзіў певень па дварЫ, хмурЫ…
 
Цяплее ў хаце…
Папіць гарбаты, разі…
З мядком, на лусце хлеба…
 
Заліў “Цэйлонскі чорны” кіпятком,
паціху ножык натачыў,
адрэзаў хлеба,
ды й мядком усласьціў…
 
Цякуць паціху думкі ручайком,
патрэскваюць паленцы у пячЫ,
ад кубачка з гарбатаю,
сугрЭў нутру,
й адгон напасцям…
 
Бо, толькі Богу ведама,
шчэ колькі мне пажыць…
 
Хаця ж, здаецца, і пражыў нямала…
Сабраў пакрыху ураджай,
гарод прыбраны,
і бульба з моркваю ў падвале,
цыбуля, у вязаначках,
вісіць,
і венікі, да бані,
пах распаўсюдзілі,
духмяны…
*+*
ноч, на Лоджыі