Стаматалогія

Стаматалогія
Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".
 
Павёў каня свайго я –
да дантыста.
СтарЫ мой конь –
і зубы з’еў.
І зараз што ж з таго здзіўляцца –
што сена ледзьве можа грызці,
а за авёс –
ня хоча нават брацца…
 
Павёў каня свайго я,
да спецыяліста –
які мне зубы устаўляў.
А што, скажыце,
мне з каня смяяцца,
за тое, што зубоў няма
ў ягоннай пысе?
 
Ён для мяне, як бы маё дзіцяці,
няхай жыве сабе яшчэ,
пакрЫсе…
 
Павёў каня свайго я,
да стаматалогіі.
Пачысціў яму пысу шчоткай –
ды й павёў.
А што?
Каню парА здыхаць збірацца?
Бяз ежы пражыве ж нядоўга,
памочнік мой,
мой сябра,
й братец…
 
Няхай паставяць новыя –
з жалеззя,
пакрэпчай.
Ён не артыст,
каб цалаваць яго у губы!
Каб мог жаваць,
аж колькі ўлезе!
 
А не паставяць –
павыб’ю ўсім дантыстам зубы!
*+*
ноччу, на Лоджыі