БЕЛАРУСЬ СЁНЯШНЯЯ.
Сон палёг на ўсю Краіну…
Рэдка хто – у поўдрымоце…
І жыццё – праходзе міма,
бо – няма Жыцця ў балоце…
Хтосьці, шчэ бывае, ўскрыкне
скрозь дрымоту, пастаральна…
Быццам зарыдала скрыпка –
бо, струну яе парвалі…
Тут – ні шчасця, ні лагоды.
Жабам толькі лацьві, разі…
Кара тут неверагодная –
зараз тут жабрак ва Ўладзе…
Сон палёг на ўсю Краіну…
Рэдка хто – у поўдрымоце…
І жыццё – праходзе міма,
бо – няма жыцця ў балоце…
*+*
вечар, Мінск, Лоджыя
**(лагОда – благодать; лацьві – хорошо; разі – только;
кара – наказание; неверагодная – невероятная; зараз – сейчас;
жабрак – беспутный нищий; ва Ўладзе – во Власти).