МінскіЯ ХРОНіКі. СВіСЛАЧ.

МінскіЯ ХРОНіКі. СВіСЛАЧ.
Калі глядзець з касмічных даляў,
ты – нітачка у вопратцы сталіцы.
Ты – не ручай,
і – не рака...
Рачушка малая.
 
Але, хачу табой я ганарыцца.
І што з таго, што ты – не Ніл, не Амазонка, і не Волга...
Ты мне, як ёсць такая – да спагоды.
Вялікія, яны – не рэкі,
а вялікія дарогі.
А ты – рака людзей, не параходаў.
На берагах тваіх не чуем гул машын –
ты адмятаеш гул сваёй пяшчотнай гладдзю.
Як добра прыпыніцца,хоць мы і спяшым,
і адпачыць ад мітусні з бязладдзем...
 
Мы цягнемся к тваёй святой вадзе.
На берагах тваіх любы з нас знойдзе месца:
старому ёсць дзе з вудай пасядзець,
а юнаку з дзяўчынай – дзе сустрэцца...
 
У горадзе маім старэй цябе –
няма пад сонцам.
Ідуць гады, паўзуць сталецці,
а ты – плывеш-жывеш бясконца,
скрозь будні, смуты, ліхалецці.
Бацькі пакінуць гэты свет,
і я...
Жыццё – такая схіма...
З табой у параўнанні, чалавек –
жыве нядоўга...
Пакіну ўнукаў на цябе,
ты ж прыглядзі за імі.
Ну,што з таго,што ты –
не Ніл,
не Амазонка,
і не Волга...
*+*
у Мінску, на Лоджыі