МінскіЯ ХРОНіКі. ГОРАД.

МінскіЯ  ХРОНіКі. ГОРАД.
Мой горад,
і калі ж ты стаў маім?...
Бо, нарадзіўся я – на вёсцы.
Вялікі ты, прыгожы, моцны...
Здаецца,
што заўсёды ты бяжыш.
А я – кручуся тут, як мыш...
 
Усё. Стаю.
Давай ка, разам пастаім.
Падумаем, чаго ж нам не хапае.
Што я – цябе, а ты – мяне,
ніколі не вітаем ?
 
Мой горад.
Ты даўно ўжо стаў Маім.
Тут жонку любую сустрэў,
і – нарадзілісь дзеці.
Дашкоўка-вёска -
у дзяцінстве дзесьці...
Я – тут жыву.
Чаму ўвесь час бяжым ?
І хто я для цябе –
скажы ?
 
Давай прыпынімся, абодва,
пастаім...
І ціха пагутарым аб жыцці.
Аб тым,
што дзелім на дваіх –
і шчасця кус,
і ліхалеццяў горы...
 
Мой сябр,
мой Мінск,
мой любы горад...
*+*
надвячоркам, у Мінску, на Лоджыі