Просто шёл...
Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".
Проста йшоў...
Нікуды не суваўся…
Йшоў сабе я, нетаропка,
каб кагосьці ненарокам
не задзець лакцём,
ці торбай –
нёс у ёй цыбульку
з хлебнай коркай…
Нейкі ж дурань – раззлаваўся!
Ды й, давай мяне паганіць…
А за што?
Ніяк не ўцямлю…
Не спіхнуў яго ж я ў яму,
торбай не ўляпіў па пысе,
іншага ня меў наўмысся…?
Ўвек ня быў я фуліганам !
І чаго яму патрэбна ?
Я, канешне, прыпыніўся,
ўсю брахалаўку даслухаў…
Каб забідзіцца,
дык не, здзівіўся –
мо, цэцэ, такая муха,
укусіла хлопца крэпка ?
І цяпер яму няймецца!
Бо, укус “цэцэйны” – свербіць…
Можа б ты залез на вербу,
і адтулі – саскачыў ?
Ўраз свярбенне б ізлячыў !
Давялося ж мне – сустрэцца…
Ой, што ж ў гэтым Менску дзеецца…
ДурняЎ –
некуды падзецца…
*+*
надвячоркам на Лоджыі