Беларусам. А ХТО ТУТ ЖЫВЕ?

Беларусам. А ХТО ТУТ ЖЫВЕ?
(“А хто там ідзе? “ Янка Купала).
 
Кожны год, пасля зімы,
прачынаецца прырода.
Мы – чакаем навіны,
год за годам…
Мы – чакаем перамен,
для жыцця народа.
А улады – ўсё падлей,
з кожным годам…
Мы – чакаем ад жыцця
Лёс неабыякавы.
А ўсяго-та набыццЯ –
дуля...
з макам...
 
Мы – жадаем для людзей
шчасця роўнаважкага.
А – няма яго нідзе!
А – няма ж яго…
 
Кожны ж год,
пасля зімы,
прачынаецца прырода,
а калі ж
прачнёмся мы –
звацца каб Народам?
*+*
вечар, Мінск, Лоджыя