СВИНЬЯ В ОГОРОДЕ.
Свіння Ў гародзе.
Але - не байка.
* * *
З дзяцінства засталося ў памяці...
Паслала мяне маці...
Каб бег я хутка-срочна,
каб гнаў свінню з гароду,
бо - з’есь,зараза,і гуркі, й капусту...
а што не з’есь, зараза,
пысаю ўскалоча...
пабег, малы...
...яшчэ ня ведаў я свінячую пароду...
пабег, як быў: басы, трусы ды майка...
і нават без дубца якога...
- Гэй, ты, парсюк,ану,адсюль - да лужы !
Ты ж што ж,гаўнюк, гарод наш рушыш !
Пайшла адсюль – твой агарод – памойка !
Давай, з гароду рухай !
...ня здвіглась з месца Бегамотсвінюха...
...ну, бачыць, малы, росту ў мяне нямнога...
затопча,гадзіна,малога...
За маткай бегчы,.. ці прасіць аб помачы суседа...
Зусім жа блізка, тут, за агарожай...
Ён жа – дарослы, ён жа дапаможа...
Але,маркую,што паркан – мяжа,..
не пераскоча...
Свіння ж чужую працу жраць ахвоча...
Заплакаў я спачатку ад бяссілля...
А потым засмялеў – гарода ж жалка!
Я ж з матачкай яго сажаў, палоў, ды паліваў,
ваду цягаючы з дашкоўскай рэчкі.
і зразумеў, што на свінню
не словы трэба, і ня рэчы...
трэба палка...
Вось так, з дзяцінства, нас жыццё пакрыху вучыць:
з Свіннёй ня трэба ўступаць у спрэчкі.
Няма ў Свінней ані сумлення, ні любві.
Рабісь дарослым.
і суседзей ў дапамогу не заві,
тым болей мамку.
Рабісь дарослым змалку.
Свіння залезла ў твой гарод -
бярыся сам за палку !
*+*
вечарком на Лоджыі, гледзячы на гарод