Адляцела ты куды, птушка белая...

Адляцела ты куды, птушка белая...
На старОй, паўссохшай ліпе,
каля хаты маёй маці,
буслы месца наглядзелі.
З лесу наняслі галінак,
і так змаглі умацаваць іх,
што,
не гняздо – жыцця надзея.
 
Калі я на сьвет з’явіўся,
галасіў, як малайчына.
Бусел мой жыццёвы лёс
ў небе голасна курлыкаў,
быццам ён таму прычына,
быццам ён мяне прынёс.
 
І каб была сям’я вялікай,
ён кудысь лятаў упОтай,
і з таемнага даллЯ,
ён прыносіў мне сястрычак.
Дзякуючы бусліным клопатам –
разрасталася сям’я.
 
Мы ад маці разляцелісь,
новы кут сабе шукаўшы.
А нас буслЫ не забывалі,
дастаўлялісь імі дзеці,
нашым дзецям ўнукі нашы,
і жыццё цякло памалу…
 
Тым краіна і багата –
што народ у ёй вялічаць,
жыхары сваёй краіны,
ды й, буслЫ таму прычына…
 
Сёння ж,
Беларусь пакрыху гіне –
нараджэнняў малавата…
 
Хто ж у гэтым вінаваты,
што беларус, амаль што знішчан?
Ад чаго Бяда такая,
і такое Злішча,
адкажы, Краіна мілая ?
 
Гэта я вам стала лішняя -
перастала быць Радзімаю,
тамУ бУслы
вас пакінулі -
носяць дзетак
людзям іншым,
абмінаюць Край ваш міма…
*+*
вечарам на Лоджыі, у Мінску