На пасху...

На пасху...
Я на Пасху
не маліўся Богу.
Да царквы не пёрся, да людзей.
На канапе, выцягнуўшы ногі,
шчоўкаў семкі, ды кіно глядзеў.
 
Дзесьці, на царкве, званЫ званілі,
весяліўся люд, як дзетвара,
а мяне акцёры весялілі,
ў тэлепастанове
“Песні нашага двара”.
 
На канал “Культура” Марк Разоўскі,
прафэсыйна, як бурлак заўзяты,
цэлы дворык зацягнуў маскоўскі,
з нашага мінулага,
з гадоў шасцідзесятых…
 
Там “пісьмо пісаў”, з любоўю,
зэк, да Сталіна…
А маракі – ў тавернах “квасілі”…
Там "куранятку парылі і жарылі"…
А "сіротка" – галасіў аб шчасці…
 
А – ні “року”, ні “папсы”…
Ну, аніякай навінЫ…
Жыццё звычайнае, няўтульнае.
Але,
мінае Час, як нашы сны,
і становіцца рамантыкай
мінулае…
 
Дзякуй Марку –
не папёрся да царквы.
Дурні – Бога у царкве чакалі…
Не бярыце й вы да галавы,
калі самі там не пабывалі.
 
Бог – ён там, дзе зАраз вы,
а не там, дзе поп з кадзілам !
і Ён аддасць вам крышачку любві,
каб і вы яго,
хоць крышачку, любілі…
*+*
ноччу, на Лоджыі, у Мінску